Home

Advertisement

Dec. 5th, 2009

  • 4:24 PM
плюшавая цацка
хутка з такім ляченнем ды прымушаным хатнім сядзеннем я стану хікікаморы)))) не магу ўжо чытаць, пісаць і хадзіць, буду толькі спаць зашыўшыся ў кут і ніколі не выходзіць на вуліцу... буду абыякава ставіца да ўсяго акрамя майго ўласнага ўнутранага свету...

але ж гэта падобна да падлеткавага максімалізму...

у горадзе нічога цікавага: псіхі-кіроўцы, пажары ў клубах, падорваныя цягнікі, затопленыя вуліцы, снег, алкаголікі, шахіды... быдла... яшчэ раз быдла...
мне вось толькі крыху сумна па сябрах, але сапраўднаму хікікаморы праз колькі дзён стане і гэтая праблема да сракі)))

так што я збіраюся стаць першым беларускім хікікаморы)))...

як я пабіўся

  • Dec. 4th, 2009 at 5:18 PM
я - лысы)
Учора, а 2 ночы, вяртаўся дадому...
да гэтага адшукай некалькі прыгодаў у горадзе - распавёў нейкай дзяўчынцы лекцыю пра літаратараў пачатка ХХ ст., пра біт пакаленне, да яе далучыліся яшчэ сябры і даслухалі; разбіў два люстэркі вырваным кранам з умывальніка ў адным з менскіх клубаў, куды я выпадкова патрапіў пазнаёміўшыся з хлопцамі, якія былі зацікаўленыя і літаратуры, і ведалі мяне і па запрашальніках запрасілі ў нейкі гопніцкі клуб...
ну а потым пасля яшчэ некалькіх вясёлых прыгод: уцек ад ахоўнікаў, спрэчкі на вуліцы з бомжам, я апынуўся ля інстытута культуры, адкуль вырашыў пехатою дабрацца да маёй кватэры...
сустрэў нейкага зэка, ён стральнуў цыгарэту, і павёў сябе як апошні хуй, мы палаіліся... пабіліся...

сёння другі дзень дома, пасля лякарні: у двух месцах сламана правая рука, вывіх, траўма чэрапу - нешта там таксама зламана з левага боку над верхняй сківіцай... левае вока не бачыць, таму што верхняе века амаль накрыла яго...

вось мараль: вы можаце займацца бунтам супраць клубаў, людзей і ўкладаў жыцця, але калі пойдзеце дадому нікога не чапая, абавязкова зэк ці быдла запытаецца пра цыгарэту і з якога ты раёна...

(яму ад мяне таксама дасталося, псіх я яшчэ той...)
Нью Оксфард стрыт
Забей мяне маленькім або кашмар ды мілаванне ў Лондане

L. 1

Пятнаццаць дзён, я піў непрабудна, як у апошні раз у сваім жыцці… паездка ў Лондан выпала на мае зняволеныя ды худыя плечы менавіта ў той перыяд жыцця, калі мне было на ўсё похуй і цалкам адсутнічала жаданне дыхаць, смяяцца, размаўляць і проста нават піць, карацей не жадалася наадрэз жыць!

Але, я жыў і маё цела працягвала выконваць неабходныя функцыі (пра гэтую страшную дэпрэсію пазней будзе падрабязней, дзе-небудзь у раздзеле нумар 20 або 30).

Апошнія тры дня да аэрапарта, алкагольны запой пагоршыўся рознага роду бачаннямі ў выглядзе вавёрачак, конікаў, гномікаў на столі і татальнага неўспрымання наяўнай рэальнасці…

Я быў на валасінцы ад псіхозу і шызафрэніі, і ўсе апошнія тры дні да самалёта правёў у грамадстве графіні Ў., якая ласкава напойвала мяне настойкай 20 градусаў, якой я ўжываў па восем бутэлек зараз, знаёміла з масай цікава-нецікавых людзей, якія прыходзілі паглядзець на мяне як у заапарк на самотнага арангутанга.

Сяброўка графіні Ў., занадта фрывольнічаючы на трэці дзень увечар, вырашыла выпрабаваць мае мужчынскія сілы, з чаго атрымала толькі жаласны пацалунак і халодна памятую левую грудзь. На большае канешне я быў здольны, толькі вось яна не захацела большага, здавольваўшыся засмоктам на правым баку шыі і фразай: "У цябе неверагодна сэксуальныя вочы, ммммммм…"

Я не памятаю, як заснуў, не памятаю, як сабраў торбу, не памятаю як дабраўся дахаты, не памятаю як…

Памятаю, былоа раніца ў выглядзе заплыўшага Быцця… сорак шэсць прапушчаных званкоў на мабільным тэлефоне і паўсабраная торба. Добра што апранацца не трэба было, я быў у вопратцы і нават у куртцы, вакол не было ні душы, толькі мая любімая маці нешта крычала на мяне з суседняга пакоя, але ўсе шумы былі ізаляваныя ад маіх вушэй у сілу ахоўнай рэакцыі арганізма каб не сбляваць ад адчайнага гукавога рэзанансу…

Зноў зазваніў мабільны і я адказаў, і пашкадаваў што адказаў, у вуха ўварваўся жаночы голас з істэрычным крыкам: "Сука, ты дзе курва знік, восем раніцы, мы тэлефануем ужо хуеву хмару часоў, давай выходзь з хаты, мы пад пад'ездам, у машыне чакаем, праз гадзіну самалёт!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!"

Я вылучыўся, зашпіліў торбу, у якой па прыбыцці я знайшоў толькі трое маткоў, пару шкарпэтак, чатыры слоіка чырвонай ікры, тры бутэлькі гарэлкі і кнігу Аготы Крыстоф "Тоўсты сшытак".

Выбягаю з хаты, паспяваю пацалаваць маці на развітанне, так і не чую яе слоў, крыкаў і парадаў. На вуліцы заскокваю ў мінівэн, там бачу двух маладзіц і кіроўцу, звяртаюся да дзяўчынкі якая апынулася ля мяне: "Спадарыня Ш. у вас не знойдзецца выпадкова гарэлкі пахмяліцца?"

Спадарыню Ш. адштурхвае ад маёй заплыўшай пысы і перагару, і яна прамаўляе толькі: "Пан К., вы хуй у галёшах! Выглядаеце паважаны, хрэнова, трымайце літр Неміраўкі калі ласка"

Я дзякую Госпада Бога за гарэлку і палову бутэлькі выпіваю да прыезду ў аэрапорт! "Жыве смяротны дух беларускага заняпаду!" Крычу я з машыны і потым мяне ўносяць на руках мае спадарожніцы, як на парадзе ў дзверы аэрапорта…

Там мяне праносяць па ўсіх транспартных кантролях. Прычым я цалкам п'яны, але, мяне прапускаюць, па такім традыцыйным правіле, што шматлікія пасажыры баяцца лётаць, таму напіваюцца, так што, сэр, калі ў вас рука рухаецца, і пыса не моцна заплыўшая здымайце з сябе што неабходна з вопраткі і, усміхаючыся, праходзіце пашпартны і багажны кантроль…

У самалёце я амаль адразу вырубіўся, з'еўшы некалькі таблетак Трамадола - абязбольвальных, але прыемна наркатычных. Да таго як сыйсці ў непрытомнасць, я ўсёткі напалохаў з правага боку суседку, працягнуўшы ёй слухаўку ад плэера, у якім дзёрлі глотку Sex Pistols з фразай: "Падаць ды падыхаць, так з музыкай!!!" Суседка вачамі дала зразумець, што я дэгенерат, і яна жудасць як баіцца лётаць!

Дастаў сшытак, каб усё гэта запісаць і, не паспеўшы і слова выпісаць, як сыйшоў у Астрал, а за маімі рэчамі сачыў сусед араб з левага боку, дзякуй яму, ён дапамог і з багажом і са сцюардэсамі!...

кнігі
Назва: Вялікая пісь-пісь кніга
осноўны сюжэт... наяўны прыклад як хто з жывёл ды рыб пісае
павучальны сэнс... адзіны чалавек можа пісаць роўненька ў гаршок ці ў унітаз))) (хаця я сумняюся пра роўнасць пісання людзей, калі бываю ў грамадскай прыбіральні)))
шыкоўная прыдумка)))

















усе жывёлы засумавалі, што не ўмеюць так рабіць, як не спрабавалі)))
вокладка
0.5

Яму не вельмі падабаецца хадзіць у школу, таму што яго адразу цягне ў прыбіральню. Нейкім магічным чынам яго цягне схадзіць па-вялікаму. Аднойчы, ён пачытаў Фрэйда, і вырашыў для сябе, што гэта ягонае персанальнае несвядомае успрыманне школы – фекальна-аральнае, так зазначыў ён, Даніла Лаканаў, для сабе дадзеную з’яву.
Кожны дзень ён бачыць адных і тых жа істотаў, панурыя твары, часам з лёгкімі ўхмылкамі, улюбёныя вочы, вочы нянавісці, і яго адразу цягне ў прыбіральню, альбо проста ванітаваць.
Ён не есць супы ні ў якім выпадку, ні з якімі інгрыдыентамі, ні ў якім іншым выглядзе…
Данілу шаснаццаць, ён вельмі любіць чорны ды зялёны колеры, шпацыраваць па горадзе, сачыць за суседкай, якой амаль дваццаць гадоў і якая кожным ранкам гуляе са сваім сабакам – фокстэр’ерам. Суседка любіць сушы ды сабакаў, а іменна сушы з сырам “Філадэльфія”, а сабакаў – чорных, з белымі плямамі. Ён яшчэ год таму набыў фотаапарат, паўпрафесійны Nikon з двума супермоднымі аб’ектывамі, усяго за 899 $, даволі танна як ён зазначыў для сябе. Цяпер ён кожны раз спрабуе лавіць суседку ў аб’ектыў.
Аднойчы, вандруючы па горадзе, ён злавіў у свой фоцік нейкае дзіця на каруселі, якое гайдаў у розныя бакі ягоны тата, ён іх сфатаграфаваў ды адправіў на Рэспубліканскі конкурс маладых фотамастакоў. Праз месяц ён даведаўся, што заняў першае месца, ды якім чынам!
Куратар конкурсу, Рыгор Рыгоравіч, пабачыўшы гэты здымак, седзячы за сваім велізарным сталом, закіданым паперамі ды кнігамі, тэхнічнымі прыладамі, фотаздымкамі, ды аб’ектывамі, ды яшчэ шмат чым патрэбна-непатрэбным, амаль не страціў прытомнасць. Ён убачыў увесь велізарны сусвет на гэтай паперцы фарматам А4, яму хацелася смяяцца ды плакаць адначасова… эмоцыі раз’юшвалі ягонае здзірванелае сэрца. І толькі пад вечар, калі ён апынуўся ў роднай кватэры, седзячы на канапе ля жонкі, якая ўжо спала, ён зразумеў, які геніяльны фотаздымак бачыў. Ён, Рыгор Рыгоравіч, фотакарэспандэнт, адзін з лепшых за апошнія пятнаццаць гадоў, прасякнуўся гэтым маладым фотамастаком, і як куратар праекту наступным днём настаяў на першым месцы для Данілы Лаканава. А да гэтага моманту, ён нават не распранаючыся, лёг ля жонкі, якая сніла Малібу, абняў яе і зарыдаў са шчырай любові да яе і да ўсіх блізкіх яму людзей. Вось так Даніла рабіў фотаздымкі, ніхто не мог выстаяць перад імі, толькі Лаканаў пра гэта не ведаў і нічога не адчуваў, яго ўвогуле цягнула ванітаваць ад цэлага Сусвету, быццам ён, гэты Сусвет, яго атручвае.
Насамрэч усё, што Данілу цешыла ў жыцці, гэта сам працэс фатаграфавання, ён любіў шпацыры, таму ў здымках было шмат урбаністычнага. Толькі праз аб’ектыў ён мог сачыць за жыццём горада, за жыццём жыхароў.
Праз аб’ектыў усё было куды больш жаданым і цікавым. Адзіным месцам, дзе ён кепска пачуваўся, была школа, калі ён хаваў фотаапарат у торбу, калі гэтае жыццё, гэты побыт, навучальная ўстанова ды аднакласнікі абрыньваліся на ягоныя плечы насядаючы, пакуль ён зусім не прыпадзе да падлогі. Вось так было кожным разам, але ён змагаўся, каб давучыцца, імкнуўся знайсці ў наваколлі чорны ці зялёны колеры і пераключаць увагу на іх.
Данілу Лаканаву толькі шаснаццаць, ён падлетак, але яму ўжо абрыдла жыць у гэтым наваколлі, сярод людзей, жывёл, раслін, вычварэнцаў, дэгенератаў, філосафаў, мастакоў, сярод аўтамабіляў, тэхнікі, вялізарных будынкаў. ЁН НЕ ХОЧА БЫЦЬ ДЗІЦЕМ АСФАЛЬТУ, ЁН НЕ ХОЧА БЫЦЬ ДЗІЦЕМ ТЭХНАКРАТЫІ, ЁН НЕ ХОЧА БЫЦЬ ДЗІЦЕМ АТРУЧАНЫХ ЛЮДЗЕЙ, ЁН НЕ ХОЧА БЫЦЬ ІХ ПАКАЛЕННЕМ!
Ён бачыць гэты сусвет – постіндустрыялізацыі ды дэмакратыі недадзеланай.

Nov. 30th, 2009

  • 5:54 PM
Я - Чаплін
вось памятаеце як раней, яшчэ пры савецкім саюзе, гэта былі адны з самых вядомых матацыклаў - МІНСК...

на адным такім чорным, як на фотаздымку, мяне ў вёсцы катаў мой стары дзед Барыс, які быў за восемьдесят, і ездзіў амаль 25 км у час, і шмат хто з дзяцей бегалі вакол яго... а ён катаў мяне медлена ня толькі таму, што быў стары, яшчэ была вельмі злосная бабуля))) якая калі б пабачыла што ён занадта хутка ездзіць......







ён ня быў мне родным дзядуляй, мая бабуля была ці то трэці ці то чацверты раз у шлюбе (гэта амаль традыцыя сярод маіх бабуль, другая напрыклад шэсць гадоў таму, чацверты раз выйшла... у 59 гадоў, ён - цыган, якога ўсе клічуць чэчэн, 62 гадовы...), але ж ён (дзед Барыс) быў мне вельмі цікавы і дзікі... герой вайны... кожны ранак ён лупіў сваё голае цела крапіваю, казаў што гэта для здароўя файна... кажуць яго фашысты-немцы баяліся, дзікага такога... ну сам як дык сто адсоткаў баяўся яго... ягонай крапівы ды чорнага матацыклу...

Nov. 30th, 2009

  • 5:03 PM
канферэнцыя Сартр-Левінас
два найбольш тыповых фотаздымка Лондана...





гэта калі трапляешт туды і здымаеш усё што бачыш першыя дні, а ўжо праз месяц, ты як самы сапраўдны англік ходзіш і нічога навокал не прыкмячаеш акрамя таго, які ты асіміліраваны "джэнтэльмэн"...
трэш


канешне гэта жарты, але... тут адсочваецца пэўныя рускія адносіны да свету...

гэта з дызйнерскага сайта Лебедзева...
з беларускай нацыяй як заўсёды ўсё глуха, нібыта мы рускія нібыта мы памерлі....................

эцюды...

  • Nov. 29th, 2009 at 12:14 AM
я - лысы)
вось файныя летнія успаміны))):









-Васіліса - эцюды
-мае розныя шкарпэткі
-паўсюль алея
-мае цыгарэты ды партвейн
-шкарпэткі як рознакаляровыя вусенькі
-Васіліса - эцюды
-мае вэрлібры
-стваранне казак ды апавяданняў
-чытанне ўслых
-Васіліса - эцюды
-Васіліса ў алеі
-гарбата ў тэрмасе...
-то цёпла, то халодна
-то сонна, то утульна зялёна вакол...

Nov. 28th, 2009

  • 10:40 PM
вокладка
вось пра што ўспомніў...
калі ў верасні была прэзентацыя маёй кнігі апавяданняў, я адначасова хваляваўся і спадзяваўся што прыйдуць усе, хто абяцалі, мая прэзентацыя мусіла быць цікавай, і канешне другая частка пасля прэзентацыі яшчэ цікавейшай... і вось дзяўчынка, з якою я вучыўся ў БДУ, мая старая і добрая сяброўка з якою мы шмат чаго перажылі... абяцалася ды клялася амаль сваімі блізкімі, што прыйдзе і будзе сядзець на першым месцы перад маімі вачыма...

яна канешне не прыйшла...

патэлефанавала праз два месяцы, і запыталася як мае справы, і ці ня хочу я сустрэца каб выпіць кавы-піва)...

я на яе крыўдаваў, што не прыйшла тады, і нават не патэлефанавала...

кажу ёй, ну такім значыцца сур'ёзным тонам: "А чаму ты не прыйшла?!!! Гэта ж была прэзентацыя маёй кнігі!!!"

а яна мне значыцца адказвае зусім і не вінавата і не прабачальна, а вось як-быццам я - дыбіл ці што(?), не разумею такіх простых рэчаў!: СЛУШАЙ, ПРЕЗЕНТАЦИЯ НАЧАЛАСЬ В ШЕСТЬ! А МОЙ КОЛЯ, ОН ЖЕ КОГДА С РАБОТЫ С АВТОМАСТЕРСКОЙ ПРИХОДИТ??? - В СЕМЬ, НУ ТАК ОН ВЕДЬ ГОЛОДНЫЙ КАК СОБАКА! КОРМИТЬ ЕГО НАДА БЫЛА!!!

я не знайшоў што адказаць, супраць маіх літаратурных думак, мар і натхненняў, паўстаў жывы, галодны як сабака Коля...
і я кінуў слухаўку...

больш яна не тэлефанавала, мабыць усё зразумела... яна ж не поўная тупіца, зразумела усё...
вокладка
... Грын ведаў яе яшчэ з дзяцінства, калі яна была зусім юнай і шырока ўсміхалася белымі зубкамі. Ён быў не нашмат старэйшы за яе, дзесьці на два гады. Грын любіў яе ўсмешку і вясёлы позірк вачэй, але аднойчы ён не ўбачыў ранейшага запалу ў яе вачах ды ўсмешцы, ён убачыў страх і асуджанасць.

Супакой і прыгажосць, гармонія. Так ён вызначаў для сябе першыя і наступныя сустрэчы і дні з ёю. Для яго гэта было адкрыццём, бо яшчэ ў самым пачатку адносін усё было ўзаемна. Глыбокімі начамі яны ляжалі ў апраметнай цемры, тварам да твару, і нават скрозь цемру іх погляды палілі і лашчылі адзін аднаго. Іх погляды кляліся ў каханні і пяшчоце. Ён клаў сваю далонь ёй на лабок, і яна ад гэтага адчувала супакой і абарону, яна шчыра яму аддавалася.
Але, калі ён да яе цягнуўся, то яна наадварот – кожны дзень прачыналася са злосцю да сябе, ад таго, што ён яе раз'юшвае, і яна нічога не адчувае. Яе злавала і пужала гэта, але яшчэ больш бянтэжыла, што гэта адбывалася толькі па раніцах, дзесьці ў прамежку паміж восьмай і дзевятай гадзінамі.
Аднойчы, пэўна, прыкладна праз год, яна прачнулася канчаткова. Прачнулася ад усяго.
Цеплая раніца зазірала з волкім пахам у раскрытае акно. Быў жнівень, аўторак, і яна хацела яго, але не духоўна, яна хацела фізічнай блізкасці, проста сексу, але вельмі бурнага сексу. Яна ўбачыла сябе ў адлюстраванні яго п'янліва блакітных кахаючых вачэй, злавіла сябе на думцы, што марыць пра штосьці нізкае і занадта бруднае для любоўных адносін. Ёй стала крыўдна, і за сябе і за яго. Ёй захацелася пакінуць гэты горад, у якім усё, нават сцены і нябёсы, нагадваюць пра яго. І ёй патрэбны грошы...

парайце...

  • Nov. 28th, 2009 at 11:53 AM
Я - Чаплін
шаноўнае спадарства, вось мастачка Васіліса Паляніна робіць графічныя малюнкі ў маю кніжку "чароўных апавяданняў" , парайце калі ласка якую лепш ілюстрацыю абраць, бо мне спадабаюцца абедзве))) гэта стылізаваня вярба на беразе)))

1.


2.

Tags:

мой сябра - Калейчык...

  • Nov. 27th, 2009 at 3:20 PM
плюшавая цацка
гэта чалавек, з якім я вучыўся першыя тры курсы ў БДУ, зараз ён вучыцца ў Літ'інстытуце, я а ў аспірантуры... я яго вельмі люблю і паважаю... добра што мы сябры)

Яго веды пашыраюцца ад хімічнага (пігулкі, наркотыкі, алскаголь) да філасафічнага (Маркузэ, Ніцшэ, бітнікі...) гэты чалавек мае ў сваіх далонях цэлы сусвет і адначасова ён голы Валацуга, без капейкі за душою... вось яго адзін з вершаў... (піша Калейчык майстарскія верлібры, і эсэ!!!!)

Провокацион(но)е
(одно «но»)

Мужчина, наденьте перчатки,
Как бы, – презервативы, –
Мне ваши касания гадки,
Вы какой-то непозитивный.
Мне не хочется сейчас секса,
Но можно водки –
и неразбавленной…
Где, блядь, карандаш и корректор?!
У кого-то в тачке оставлены…
Ну, ни хрена себе, вставила
Валерьяночка, – триста таблеточек!
Нет-нет, у меня есть правило:
Никаких верёвок и плёточек!
По трафику и оплата –
Стимуляция ртом и простатой.
А ещё, заткнись! -
я поклоняюсь сатане,
И читаю Жана Жене,
И скачу на белом коне,
И всё это на дне, на дне…
Но, по мнению Вознесенского,
Я не полное говно,
Я – реакция однопроцентного
Раствора
Микеланджело,
Хотя, всё равно,
На выходе лажа. Но…
Есть одно «но»…



...

  • Nov. 27th, 2009 at 2:36 PM
трэш
УСЁ ЖЫЦЦЕ ХАЦЕЛАСЯ ПАЛОВЫ СВЕТА, А ХАПІЛА НА ПАЛОВУ РОВАРА

nostalgie

  • Nov. 26th, 2009 at 7:14 PM
жбаны лондана
па:

добрай кампаніі, каб выпіць...


па дэкадэнтскім часам з Калейчыкам, каб выпіць і інтэлектуальна пагутарыць, а потым можна і трэш...


па літаб'яднанню Вобла, каб інтэлектуальна пагутарыць, пакрытыкаваць, выпіць, паспрачацца з Цімурам, яшчэ раз выпіць, трэш, выпіць, напісаць верлібр, пасварыцца з Калейчыкам, потым......

Ісландыя

  • Nov. 26th, 2009 at 4:46 PM
кнігі
вось давайце параўнуем некаторыя рэчы, а то я бачу, што беларусы адвыклі параўноўваць сябе з кімсці ці чымсці каб развівацца культурна і літаратурна...


1. Ісландыя - два сусветна вядомых пісьменніка: Халлдор Кільян Лакснэсс атрымаў Нобеля па літаратуры ў 1955, Халлгрымуп Хельгасон - сучасны пісьменнік, аўтар раманаў "Хелла" (1990) ды "101 Рэйк'явік" (1996).
Беларусь - няма нобеляў па літаратуры, няма сапраўдна сусветна вядомых пісьменнікаў.

2. Ісландыя - самая вялікая спявачка Bjork, і самы вядомы сучасны музычна гурт - Sigur Rós.
Беларусь...

3. Ісландыя - 320 000 чалавек жыве ў гэтай краіне
Беларусь - 9 660 000 чалавек жыве ў гэтай краіне


Ну трэба ж з гэтым нешта рабіць!!! тут вось краіна з колькасцю насельніцтва ледзь не як адзіны наш гарадскі пасёлак, і такая працавітая і таленавітая, але ж яна зарабляе грошы толькі рыбнай лоўляй, больш нічым, як мы амаль земляробствам...

Праблема, праблема і яшчэ якакя праблема, калі нават ты ў сваёй краіне едзеш у аўтобусе, і да цябе "даёбываецца" быдла, таму што ты размаўляў па мабільніку па-беларуску, кажучы табе ў твар: "Эй, ты, слышишь, ты блядь говори нормально, как все, или блядь едь в свой колхоз и там пизди как хочешь, сука!". І гэта па вашаму нармалёва? я вас пытаюся, беларусы???!!!

Якакя насамрэч можа быць у нас культура і нобелеўскія лаўрэаты, калі яшчэ паўгады таму з экрана тэлевізара на нас з Навін глядзела чырвоная морда міністра культуры, які адпахаў на заводзе, а потым па знаёмству з прэзідэнтам, заняў такую пасаду!!! Добра што зараз вельмі файны, сумленны і інтэлектуальны міністр працуе, паважаю яго, адзінага хто змагаецца за Беларусь на яе роднай мове...
Тэмза з палёту


© REUTERS/ Eddie Keogh

21.11.2009, Великобритания | На днях у знаменитой стены на заднем дворе Итонского колледжа состоялся очередной матч в одном из самых странных видов спорта, т.н. «итонском пристенке» (The Eton Wall Game). В эту игру юные британские аристократы играют с 1766 года. Правила простые — школьники разбиваются на две команды: стипендианты (Collegers) и остальные (Oppidans), берут мяч и на поле шириной в 5 и длиной в 110 метров пробуют забить гол в ворота — калитку в заборе и два дерева напротив нее. По правилам мяч можно перемещать только вдоль стены. Матч длится час: два тайма по 30 минут. Официальная игра проводится в честь Дня святого Андрея и, представьте, последний раз гол в таком матче забивали сто лет назад — в 1909 году.

хрысціянскі гуманізм

  • Nov. 24th, 2009 at 11:56 PM
Я - Чаплін
вось напрыклад у Лондане ніякіх забабонаў у людзей няма ўвогуле!!!, амаль як у рускіх, у якіх цела Леніна валяецца не пахаванае, так у лонданскіх музеях трупнякі-муміі валяюцца, а яшчэ ўсе навокал кажуць пра хрысціянства ды гуманізм!!!!



тады хочацца паслаць усё ў дупу, і ў Менскім бары падняць руку і ўзяць яшчэ выпіць, ці як у Лондане - паставіць лыжку на стол, і таксама артымаць свой алкагольны напой......



вось і ўсё на гэтым з трупамі...

казкі...

  • Nov. 23rd, 2009 at 4:01 PM
Тэмза з палёту
вось яшчэ некалькі графікі, насамрэч я выкладаю толькі якіх дваццаць адсотках ад таго, што мусіць быць у кнізе))) проста спадзяюся што гэта графіка і кавалкі казак зацікавяць усіх каб прыйсці на прэзентацыю і набыць гэтую кнігу...
усяго ў кнізе 6 казак (тут квавалкі першай і шостай):
графіка - Васіліса Паляніна...

Гісторыя сустрэчы Павучка Гаўрылы, які быў вегетарыянцам, з Вераб'ём Мосей, які стаў сябрам






Таму Павучок, якога не разумеў нават сусед прус, увесь свой вольны час плёў павуцінку, вялізную, пухнатую і незвычайнага далікатнага малочнага колеру. Павуціна была добрая: на ёй можна было катацца як на арэлях, спаць як на пярыне і нават з яе майстраваць адзёжку. І Павучок, калі яе плёў, заўсёды думаў пра тое, як будзе ў яго вельмі шмат сяброў, і яны будуць прыходзіць да яго, або прылятаць, або прыпаўзаць, мерна калыхаючыся ў павуціне, размаўляць з ім доўгімі вечарамі аб розных цікавых гісторыях, уражаннях ад убачанага за дзень, і глядзець у неба, і лічыць зоркі, прыдумляючы ім імёны. Гаўрыла будзе частаваць іх прыгатаваным кампотам з сухафруктаў, а ў прыкуску будзе даваць ім заядаць гутарку сушкамі, якія яму спраўна носіць яго сусед прус, хоць і не мае з ім асабістых зносінаў, (але прус усё роўна клапатлівы аб сваім суседзе).



Апавяданне пра няпростую Рыбку, яркую Зорачку ды плакучую Вярбу



А Зорачка сапраўды свяціла толькі для Рыбкі, таму што яна заўважыла яе яшчэ тады, калі тая ўпершыню выплыла на паверхню, і доўга, пільна глядзела на яе. І Зорачцы так спадабалася Рыбка, што яна захацела свяціць яшчэ ярчэй. А аднойчы, можа быць, спусціцца да яе, абняць і сказаць ёй: "Прывітанне, Рыбка!". Але ні ў Рыбкі, ні ў Зорачкі, як бы адна ні плыла ўсё вышэй і вышэй, а іншая не свяціла ўсё ярчэй і ярчэй, нічога не атрымоўвалася.

Але Рыбка ўсё роўна вельмі кахала Зорачку.

І вось аднойчы, у чарговым сваім падарожжы наверх, Рыбка сустрэла Крумкача ........

Tags:

начныя кнігі

  • Nov. 22nd, 2009 at 3:31 PM
кнігі
разам з маім сябрам Цімурам і Васілісай, патрапілі на начную кніжную выставу па вул. Даўмана!!! (адзін я там бываю раз у тры месяцы)

У нас была сапраўдная істэрыя ад таго, колькі файных кніг мы там пабачылі, і такіх танных!!! (ёсць там яшчэ адна жанчына са сваёй кніжнай кропкай, якая прадае кнігі ну зусім смешна: ад 3 да 10 тыс бел. руб., прычым суседзі прадаюць тыя ж кнігі толькі ад 18 да 32 тыс. бел. руб. (каму цікава, падрабчязна пра яе распавяду)!!!!

ну ходзім мы з Цімурам, і як псіхі скупляем кнігі (па дарозе згубіўшы Васілісу недзе ў едзеле кніг пра мастакоў і мастацтва), прычым яшчэ спрачаемся хто першы пабачыў тую ці іншую кнігу, каб купіць яе першым, на нас пазіралі мінакі як на "кнігапрыдуркаў"))))

я вось на 74 тысячы набыў незвычайна шмат кніг, і збіраюся бліжэйшыя дні сядзець дома і чытаць, а потым працягваць пісаць Апранутыя апавяданні, якія не пішуцца ўжо больш за тыдзень (хаця за месяц я напісаў ужо 8 гісторый з 46)))) вось вырашыў увесці лініі абсурда, сюра і трэша, на якія выдзяліў 13 гісторый, і за гэтага ступар, пытаюся неяк іх спачатку распрацаваць у галаве, таму самае файнае, у працэссе распрацоўкі чытаць "крутых" літаратараў....

а вось мае новыя кнігі:
(насамрэч, я збіраю вялікую бібліятэку, ужо каля 300 вельмі і вельмі моцных і цікавых кніг ёсць, а зараз яшчэ яна пашырылася на 16 новых)

1. Василий Аксёнов - Кесарево свечение
2. Педро Альмадовар - сборник интервью
3. Ларс фон Триер - сборник интервью
4. Серж Гинзбур - сборник интервью
5. Айрис Мердок - Единорог
6. Михаил Елизаров - Пастернак
7. Эрик-Эмманюэль Шмитт - Оскар и Розовая дама
8. Ромен Гари - На последнем дыхании
9. Михаил Елизаров - Ногти
10. Хантер С. Томпсон - Ромовый дневник
11. Кнут Гамсун - Пан
12. Андрей Битов - Кавказский пленник (книга из двух его ранних романов - Период шестидесятничества)
13. Милан Кундера - Нарушенные завещания
14. Эрнст Теодор Амадей Гофман - Золотой горшок. Крошка Цахес
15. "Гость Дракулы" и другие истории о вампирах (Полидори, Байрон, Гофман, Мериме, Готье, По, Ле Фаню, Стокер, Кроуфорд)
16. "Французская готическая проза" (де Россе, де Бальзак, Нодье, Санд)

УСІМ ПРАПАНУЮ ГЭТЫЯ КНІГІ!!!

калі мы выйшлі з кніжнай выставы, я сказаў Цімуру што адчуў інтэлектуальны аргазм, ці калі так можна сказаць, аргазм мазгоў)))))

Profile

плюшавая цацка
[info]beatnik_kalenda
Календа

Latest Month

December 2009
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com